БЕЛ Ł РУС

Ва Узбекістане псіхолаг атрымаў сем гадоў за кнігу аб прафілактыцы СНІДу

24.02.2010 / 16:30

Ва Узбекістане псіхолаг і кіраўнік няўрадавай арганізацыі «Ізіс» Максім Папоў прысуджаны да сямі гадоў зняволення, паведамляе «Фергана.Ru».

Прысуд быў вынесены яшчэ ў верасні мінулага года, аднак пра гэта стала вядома толькі нядаўна.

Пры падтрымцы UNIСEF і PSI Central Asia Папоў выдаў кнігу аб прафілактыцы ВІЧ і СНІДу. Аднак Ташкенцкі суд па крымінальных справах прызнаў яе супрацьзаконнай, зазначыўшы,

што яна прапагандуе ўжыванне наркотыкаў.

У выніку псіхолаг прысуджаны да доўгага зняволення і адбывае тэрмін у калоніі агульнага рэжыму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула