БЕЛ Ł РУС

WSJ падзялілася дэталямі плана Трампа наконт вайны ва Украіне

7.11.2024 / 17:43

Nashaniva.com

У пераходнай адміністрацыі Дональда Трампа абмяркоўваюць новы сцэнар завяршэння канфлікту паміж Расіяй і Украінай, піша The Wall Street Journal.

Дональд Трамп. Фота: Manuel Balce Ceneta / AP

План складаецца з наступных пунктаў.

Цяперашняя лінія фронту замарожваецца, па ўсёй працягласці аб'яўляецца дэмілітарызаваная зона.

Хто будзе гарантаваць яе бяспеку — пакуль невядома, але адзін з суразмоўцаў газеты выключыў задзейнічанне амерыканскіх войскаў або кантынгентаў ААН ці арганізацый, якія фінансуюцца ЗША.

Украіна адмовіцца ад планаў уступіць у НАТА яшчэ як мінімум 20 гадоў.

За гэта ЗША працягнуць забяспечваць яе ўзбраеннямі.

«Мы можам навучаць вайскоўцаў і аказваць іншую падтрымку, але займацца гэтым будуць у першую чаргу краіны Еўропы. Мы не пасылаем амерыканскіх мужчын і жанчын падтрымліваць мір на Украіне. І мы не плацім за гэта. Паспрабуйце прапанаваць палякам, немцам, брытанцам і французам гэтым заняцца», — сказаў член каманды рэспубліканца на ўмовах ананімнасці.

Чытайце таксама:

Калі Украіна захавае суверэнітэт узамен за нейтральнасць, што гэта будзе значыць для Беларусі?

Ці здасць Трамп Украіну Расіі? Чаму дэмакраты разгромленыя? Да чаго прывядзе кантроль рэспубліканцаў над выканаўчай і заканадаўчай уладай адначасова?

Уладзімір Зяленскі павіншаваў Дональда Трампа 

Каментары да артыкула