БЕЛ Ł РУС

У Жыткавіцкім раёне сутыкнуліся «Масквіч» і BMW

7.11.2024 / 14:55

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося прыкладна ў 10:25 на дарозе Мінск — Мікашэвічы.

Там адбылося лабавое сутыкненне аўтамабіля «Масквіч» 72-гадовага кіроўцы і аўтамабіля BMW пад кіраваннем 42-гадовага вадзіцеля, паведамілі ва УУС Гомельскага аблвыканкама.

У выніку аварыі кіроўца і пасажыр «Масквіча», 73-гадовая жанчына, загінулі на месцы здарэння, 60-гадовы пасажыр гэтага ж аўтамабіля дастаўлены ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула