БЕЛ Ł РУС

На будаўніцтве праваслаўнага храма ў Брэсце загінуў яго настаяцель

24.02.2010 / 23:24

Абарваўся металічны трос пляцоўкі, якая разам з людзьмі ўпала з вышыні.

На будоўлі праваслаўнага храма, які ўзводзіцца ў Брэсце на вуліцы Беларускай, у выніку падзення з пляцоўкі пад'ёмніка загінуў настаяцель і атрымаў цялесныя пашкоджанні прыхаджанін.

Як паведаміў следчы пракуратуры Ленінскага раёна Брэста Аляксей Ярошык, трагедыя здарылася ў другой палове дня 24 лютага ўнутры царквы. Вядома, што 58-гадовы настаяцель храма і 42-гадовы прыхаджанін стаялі на перасоўнай пляцоўцы будаўнічага стоечнага пад'ёмніка.

Паводле папярэдніх звестак,

абарваўся металічны трос пляцоўкі, якая разам з людзьмі на ёй упала з вышыні.

Настаяцель храма загінуў на месцы. Прыхаджанін шпіталяваны ў рэанімацыйнае аддзяленне Брэсцкай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.

Праверку па гэтым факце праводзіць пракуратура Ленінскага раёна Брэста.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула