БЕЛ Ł РУС

Ці лічыцца дармаедам жанчына, якая выхоўвае дзіця і не працуе?

10.11.2024 / 22:27

Nashaniva.com

Залежыць ад узросту дзяцей.

Жанчыны, якія выхоўваюць дзіця да 7 гадоў або траіх непаўналетніх дзяцей, не лічацца «дармаедамі», патлумачыў «АіФ» адвакат Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў Уладзімір Гарбачоў.

Не занятыя ў эканоміцы грамадзяне аплачваюць 100% камуналкі — пры ўмове, што яны лічацца гаспадарамі кватэры. Калі яны толькі пражываюць у кватэры, то сума за камуналку не змяняецца.

У сваю чаргу, калі гаспадар кватэры — «дармаед», але з ім прапісаныя не «дармаеды», то квартплата будзе разлічаная па поўным тарыфе для ўсіх жыхароў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула