Лявон Вольскі прэзентаваў кліп «Беларусь не Лукашэнка» ВІДЭА
Прэм'ера адбылася напярэдадні паказу фільма «Сем сімптомаў беларускасці», у якім зняліся вядомыя беларусы.
«Што такое Беларусь? На постсавецкай і нават заходнеэўрапейскай прасторы часам прынята асацыяваць Беларусь з Лукашэнкам, каўгасам, «моцнай рукой і гаспадаркай», з традыцыйнымі савецкімі каштоўнасьцямі, але насамрэч Беларусь — гэта краіна з тысячагадовай гісторыяй, з палацамі, кляштарамі, старажытнымі замкамі, з Вялікім княствам і культурай, упісанай у агульнаэўрапейскі кантэкст», — гаворыцца ў апісанні да кліпа.
Не, не, не!
Мяне запыталі:
Што такое Беларусь?
Гэта тое, дзе яшчэ жыве Савецкі Саюз?
Гэта частка Расеі,
Тыпу нейкае акругі,
@feelmach Новая песня Лявона Вольскага #лявонвольскі #лукашенко #беларусь #белорусы #беларусьновости #новостибеларуси #беларускаямузыка #мова ♬ Маё каханне - Lavon Volski
Дзе дзядуля Лукашэнка
Ўсім упэўнена кіруе?
Усё ня так, як вам здаецца, дарагія сябры!
Беларусь — гэта замкі ды кляштары.
Гэта шляхціц Завальня, Сымон-Музыка і Машэка,
А ня толькі злосны й помсьлівы дзядуля Лукашэнка.