БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і дырэктараў прыватных структур

19.11.2024 / 14:35

Nashaniva.com

На пасяджэнні прэзідыума УНС Аляксандр Лукашэнка падняў пытанне паўнамоцтваў кіраўнікоў раёнаў і высунуў нечаканую прапанову.

Фота: Sergei Ilnitsky Pool Photo via AP

Лукашэнка непакоіцца, што ў краіне няма дакумента, які выразна апісвае паўнамоцтвы кіраўнікоў райвыканкамаў. На думку Лукашэнкі, ад таго, як працуюць кіраўнікі раёнаў, залежыць, як жыве краіна. Ён прапанаваў перадаць кіраўнікам райвыканкамаў больш паўнамоцтваў, у тым ліку нечаканых.

Лукашэнка хоча, каб чыноўнікі прызначалі кіраўнікоў прыватных прадпрыемстваў, якія не належаць дзяржаве.

«Нам патрэбны вычарпальны дакумент. У старшыні райвыканкама ён павінен як настольная кніжка ляжаць. Старшыня ёсць старшыня. Ён павінен займацца ўсім.

Нічога страшнага, калі ён у нейкім сэнсе будзе прызначаць, сцвярджаць, узгадняць кіраўнікоў прыватных структур. Тады і ўплыў будзе ў іх на гэта», — заявіў Лукашэнка.

Пры гэтым ён удакладніў, што паўнамоцтвы павінны адносіцца да ўсяго выканкама. Старшыня павінен уносіць прапановы, а выканкам іх зацвярджаць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула