БЕЛ Ł РУС

У Турцыі прапалі дзве беларускія альпіністкі

19.11.2024 / 15:44

Nashaniva.com

16 лістапада дзве сястры адправіліся ў паход у Нацыянальны парк Едыгелер, праз некаторы час сувязь з імі перапынілася.

У Турцыі пачаліся пошукі дзвюх беларускіх альпіністак-сясцёр Валянціны і Марыі Іванковых, якія зніклі ў раёне горнага хрыбта Аладаглар каля населенага пункта Чамарды (іль Нігдзе ў цэнтральнай частцы краіны), паведамляе «Позірк» са спасылкай на Haberturk.

Паводле інфармацыі медыя, 16 лістапада сёстры адправіліся ў паход у Нацыянальны парк Едыгелер, праз некаторы час сувязь з імі перапынілася.

У рэгіён былі накіраваны пошукавыя групы ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў МУС Турцыі, а таксама жандармерыі.

Пошукава-выратавальныя работы вядуцца як з паветра, так і з зямлі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула