БЕЛ Ł РУС

На пагранічнай заставе пад Брэстам загінуў салдат

19.11.2024 / 19:00

Nashaniva.com

Раніцай 18 лістапада на тэрыторыі памежнай заставы «Церабунь» у Брэсцкім раёне знойдзена цела вайскоўца 2002 года нараджэння, паведамляе Брэсцкая памежная група.

Радавы быў прызваны ў красавіку 2024 года і праходзіў службу ў Брэсцкай пагранічнай групе.

У прэс-рэлізе Брэсцкай памежнай групы паведамляецца, што магчымы суіцыд. 

На месцы працуе следча-аператыўная група. Прычыны здарэння высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула