БЕЛ Ł РУС

Стане яшчэ халадней. Днём будзе з мінусам

20.11.2024 / 12:51

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я на 21 — 23 лістапада

У ноч на чацвер на ​​большай частцы тэрыторыі ападкі (дождж, мокры снег, снег), днём месцамі невялікі кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер ноччу парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3..+2°С, максімальная днём -1..+4°С.

У пятніцу на большай частцы тэрыторыі рэспублікі снег, мокры снег, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер месцамі моцны парывісты. Тэмпература мінімальная ноччу 0..-5°С, максімальная днём -2..+3°С.

У суботу днём адаб'ецца ўплыў няўстойлівых паветраных мас, якія паступаюць з Балтыйскага мора. Чакаецца воблачна. На большай частцы тэрыторыі снег, мокры снег. Вецер месцамі моцны парывісты.

Ноччу 0..-6°С, максімальная днём -3..+2°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула