БЕЛ Ł РУС

У Мінску жанчына знайшла на двары скрынку з 3 тысячамі даляраў. Вось што было далей

20.11.2024 / 19:14

Nashaniva.com

Грошы ў двары выпадкова забыўся мужчына.

Жыхарка Мінска знайшла на двары скрынку, у якой ляжалі 3 тысячы даляраў, і нарвалася на крымінальную справу.

Рэч у тым, што 53-гадовая жанчына вырашыла пакінуць грошы сабе. Пашпарт, які яна знайшла ў той жа скрынцы, яна выкінула, а частку грошай абмяняла на рублі і патраціла.

Аднак неўзабаве да жанчыны прыйшлі сілавікі. У міліцыю звярнуўся гаспадар скрынкі. Ён патлумачыў, што выпадкова забыўся ў двары скрынку з грашыма і пашпартам. А калі вярнуўся, рэчаў ужо не было.

У жанчыны канфіскавалі рэшту грошай і перадалі гаспадару. А на саму яе завялі крымінальную справу за крадзеж.

Чытайце таксама:

Замок змянілі, а рэчы вынеслі ў пад'езд. Беларуска вярнулася з адпачынку ў арандаванае жыллё ў Польшчы, але яе чакаў сюрпрыз

З Італіі дэпартавалі беларуса, які адседзеў у турме за забойства

У Расіі жанчына скрала 29 пачкаў масла з крамы — ёй прапанавалі адправіцца на вайну

Каментары да артыкула