БЕЛ Ł РУС

Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі

23.11.2024 / 16:37

Nashaniva.com

Аляксей Сіленка з'язджаў у Грузію пасля пачатку вайны, але вярнуўся ў Беларусь.

Аляксей Сіленка. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Аляксею Сіленка 35 гадоў. Ён мінчук. У 2012 годзе скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, адвучыўся на архітэктара. 

Аляксей вядомы як барабаншчык. Ён выступаў у мінскай Пясочніцы, на Пешаходцы і як музыка ўдзельнічаў у шматлікіх праектах (ОХ.РА, БУЛЬВАР, Mnsr. Gustav і іншых).

Пасля пачатку вайны, калі меркаваць па чатах у тэлеграме, на нейкі час з'язджаў у Грузію. Але, падобна, пасля вярнуўся ў Беларусь.

Суд над Аляксеем пачнецца 26 лістапада 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе. Яго абвінавачваюць у «закліках да санкцыяў» (ч. 3 арт. 361 КК) і «распальванні варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК). Сутнасць абвінавачанняў невядомая.

Чытайце таксама:

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Што вядома пра самага пажылога палітвязня — 75-гадовага жыхара Хойнікаў, якому за каментары прысудзілі 3,5 года калоніі

Я выдаліў Telegram-акаўнт. Я ў бяспецы?

Каментары да артыкула