БЕЛ Ł РУС

Лука Модрыч перадаў «Залаты мяч» маладому футбалісту

25.11.2024 / 14:21

Nashaniva.com

Харвацкі футбаліст Лука Модрыч адправіў свой «Залаты мяч», атрыманы ў 2018 годзе, маладому харвацкаму гульцу Івану Шчэпіне, які некалькі месяцаў таму атрымаў вельмі сур'ёзную траўму галавы.

Гулец «Рэала» даслаў Івану свой «Залаты мяч», каб той мог сфатаграфавацца з ім і матываваць яго ў барацьбе за выздараўленне.

Фота з фэйсбука Фабрыцыа Рамана

Лука таксама падарыў яму мяч і майку з аўтографам, напісаў у сваіх сацсетках вядомы футбольны спецыяліст і інсайдар Фабрыцыа Рамана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула