БЕЛ Ł РУС

Беларускіх біятланістаў не вернуць у міжнародныя спаборніцтвы да сканчэння вайны ва Украіне

26.11.2024 / 12:30

Nashaniva.com

Міжнародны саюз біятланістаў (IBU) не адменіць адхіленне беларускіх і расійскіх і спартсменаў да заканчэння вайны ва Украіне. Пра гэта паведамляе выданне Metaratings са спасылкай на прэс-службу IBU.

Sport5.by

Правілы арганізацыі цяпер не прадугледжваюць удзел спартоўцаў у нейтральным статусе. Такім чынам беларускія і расійскія спартсмены прапусцяць ужо трэці міжнародны сезон запар.

IBU адхіліў расійскіх і беларускіх біятланістаў ад міжнародных спаборніцтваў у сакавіку 2022 года, пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, пазней было прыпынена членства нацыянальных федэрацый абедзвюх краін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула