БЕЛ Ł РУС

Памёр былы рэгіянальны начальнік КДБ Іван Корж

26.11.2024 / 14:07

Nashaniva.com

Яму было 62 гады.

Фота: Гомельская праўда

Памёр былы рэгіянальны начальнік КДБ Іван Корж, яму было 62 гады, паведамляе «Гомельская праўда».

Іван Корж нарадзіўся 21 снежня 1961 года ў вёсцы Навасёлкі Петрыкаўскага раёна. Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі, быў стыпендыятам Ленінскай прэміі.

Працаваў настаўнікам у Бабунічах, працаваў дзяжурным па станцыі, манеўровым дыспетчарам, намеснікам начальніка станцыі «Віцебск» Беларускай чыгункі. У 1986 годзе быў прызваны на ваенную службу ў КДБ. У пачатку 1990-х скончыў контрразведчыцкі факультэт Вышэйшай школы Міністэрства бяспекі Расійскай Федэрацыі імя Дзяржынскага па спецыяльнасці «афіцэр з вышэйшай спецыяльнай адукацыяй».

З 2005 па 2010 год Іван Корж быў начальнікам упраўлення КДБ па Гомельскай вобласці, наступныя чатыры гады — начальнікам упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці. Вядома, што ён пераследаваў маладафронтаўцаў.

З мая 2014 года па лістапад 2016 года з'яўляўся начальнікам Інстытута нацыянальнай бяспекі. 

У 2016-м годзе быў прызначаны ў Палату прадстаўнікоў.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года быў уключаны ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС. Рашэннем Рады ЕС ад 15 кастрычніка 2012 года як начальнік упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці быў прызнаны адказным за рэпрэсіі КДБ супраць грамадзянскага грамадства і дэмакратычнай апазіцыі на Гродзеншчыне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула