Выданне «Новы час» папрасіла чытачоў пра дапамогу
Праз рэзкае скарачэнне фінансавай падтрымкі існаванне выдання апынулася пад пагрозай закрыцця. Збор абвешчаны на платформе «Байсол».
Газета «Новы час» выдаецца з 2002 года і ўвесь гэты час публікавала «важныя інтэрв’ю, рэзанансныя расследаванні, палітычную аналітыку, а таксама гістарычныя артыкулы». Пры гэтым яна была адным з нешматлікіх перыядычных выданняў, якое выдавалася цалкам на беларускай мове.
Пасля падзей жніўня 2020 года на працягу года, да спынення выпуску друкаванай версіі газеты, «Новы час» заставаўся адным з нямногіх выданняў, якія перадавалі за краты палітвязням.
Рэдакцыя спадзяецца сабраць данатаў на €24000. Сабраныя сродкі дазволяць выплаціць затрыманыя заробкі супрацоўнікам «Новага Часу» за тры месяцы і працягнуць далейшую працу выдання да атрымання сродкаў з іншых крыніц.
Падтрымаць выданне можна па спасылцы.
Чытайце таксама:
Аб'явілі збор на падтрымку Васіля Верамейчыка
«Байсол» абвясціў калядную акцыю дапамогі дзецям палітвязняў