БЕЛ Ł РУС

Бацьку, які адсудзіў дваіх дзяцей у жонкі і вярнуўся з Бельгіі ў Беларусь, судзяць за згвалтаванне непаўналетніх

30.11.2024 / 10:41

Nashaniva.com

Медыя пісалі пра яго як пра чалавека з цяжкім лёсам. Цяпер Яўгена судзяць па вельмі дзіўнай крымінальнай справе — па не самых лёгкіх частках артыкулаў «згвалтаванне» і «гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару».

Яўген К. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Яўгену К. 61 год. Ён родам з Расіі, але мае грамадзянства Беларусі. Яго гісторыю распавядалі некалькі гадоў таму розныя медыя. Мужчына жыў у Бельгіі, але ў 2016 годзе развёўся з жонкай, адсудзіў у яе дзяцей і вярнуўся ў Беларусь. У Яўгена двое дзяцей — паўналетняя дачка і непаўналетні сын.

Па звестках праекта Digital intelligence team, гісторыю мужчына не выдумаў — ён сапраўды раней жыў у Бельгіі, там жа нарадзіліся і ягоныя дзеці. Праўда, дакладна невядома, калі вярнуўся сам мужчына.

Ён распавядаў медыя, што ягоная жонка пра дзяцей зусім не клапацілася і не плаціла аліментаў, а звароты ў суд нічога не давалі.

Праз год пасля вяртання Яўгену далі кватэру па льготным крэдыце, пагасіць яго ён мусіў у 2035 годзе. У 2019 годзе мужчына ўзяў у крэдыт на 12 гадоў Lada Largus і пайшоў працаваць у таксі.

Фота аўтамабіля К. — з артыкула пра сям'ю К.

У выніку ён аказаўся ў незайздроснай сітуацыі — захварэў і не мог працаваць ды плаціць па крэдытах. Яўген распавядаў, што за даўгі ў яго канфіскуюць машыну і апісалі маёмасць у доме. Насустрач сям'і пайшоў толькі банк, які даваў крэдыт на жытло і даў адтэрміноўку.

Невядома, як сапраўды жыла сям'я. Напрыклад, у міліцэйскіх рапартах ёсць інфармацыя пра тое, што дачка Яўгена сыходзіла з дому.

Адметна, што дзеці мужчыны ў нейкі момант выдалілі яго з сяброў у сацсетках.

Фота бытавых умоваў сям'і — з артыкула пра сям'ю К.

Што здарылася далей — невядома. К. знік з усіх сацсетак і тэлеграма пасля 30 сакавіка 2024 года. Да гэтага ён у асноўным шукаў інфармацыю, як зарабіць грошы.

У пачатку снежня 2024 года яго пачынаюць судзіць. Першыя два артыкулы страшныя:

Апошні артыкул можа тлумачыцца проста — Яўген займаўся скарбашукальніцтвам. Па двух астатніх нічога не ясна. Пра справу не пісалі ні сілавікі, ні незалежныя медыя.

Чытайце таксама:

Педафілы шукаюць ахвяр на папулярнай стрымінгавай платформе. Яна дазваляе ім назіраць за дзецьмі ў жывым эфіры

«Сказаў хлопчыку, што бачыць у ім акцёрскія даныя». Вядомага мінскага артыста судзяць па пяці артыкулах за педафілію

Чаму ў Беларусі сталі выкрываць больш педафілаў? Адказвае следчы

Каментары да артыкула