БЕЛ Ł РУС

У Мінску таксіст ударыў пасажыра за тое, што той нібыта гучна бразнуў дзвярыма

30.11.2024 / 11:45

Nashaniva.com

Усё скончылася крымінальнай справай.

Ілюстрацыйнае фота

Кіроўцу трэба было адвезці хлопца з дзяўчынай па ўказаным адрасе. Падчас паездкі таксіст пацікавіўся, колькі ў пасажыраў грошай. У выніку паміж імі адбыўся канфлікт, кліенты папрасілі іх высадзіць, не даехаўшы да канчатковага пункта.

Маладыя людзі выйшлі з аўто, але на гэтым гісторыя не скончылася. Вадзіцелю падалося, што яны гучна бразнулі дзвярыма, паведамляюць Мінск-Навіны».

Ён выйшаў за імі і, абражаючы пару, ударыў хлопца па назе. З-за гэтага малады чалавек страціў раўнавагу і ўпаў. Таксіст сеў за руль і паехаў. Вечарам яму патэлефанавалі з міліцыі.

Аказалася, што з-за падзення хлопец зламаў руку і напісаў у міліцыі заяву на таксіста. На яго завялі крымінальную справу, але віну кіроўца не прызнаў.

А вось суд прызнаў яго вінаватым у прычыненні менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў па неасцярожнасці.

У выніку кіроўцу далі паўтара гады хіміі, таксама ён павінен выплаціць пацярпеламу 2000 рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула