Пуцін зацвердзіў рэкордныя ваенныя расходы на 2025 год
Уладзімір Пуцін зацвердзіў план бюджэту на 2025-2027 гады. Вайсковыя выдаткі на 2025 год ён павялічыў да рэкорднага ўзроўню.
Уладзімір Пуцін зацвердзіў рэкордны ваенны бюджэт. Фота: Contributor Getty Images
На «нацыянальную абарону» збіраюцца накіраваць 13,5 трыльёна расійскіх рублёў — каля 32,5% бюджэту краіны. Гэта на чвэрць больш, чым сёлета, і ў 4 разы больш, чым было ў даваенным 2021-м.
Ваенны бюджэт складзе 6,2% ВУП Расіі.
Каб пакрыць гэтыя выдаткі, падымуць падаткі на прыбытак, падаткі для малога і сярэдняга бізнэсу, падаткі на здабычу газу, нафты і вугалю, акцызы на алкаголь, цыгарэты і салодкія напоі.