БЕЛ Ł РУС

1 сакавіка ў маршруты руху аўтобусаў у Мінску ўносіцца шэраг змяненняў

1.03.2010 / 11:18

1 сакавіка ў маршруты руху аўтобусаў у Мінску ўносіцца шэраг змяненняў, паведамілі ў КУП «Мінсктранс».

Для паляпшэння транспартнага абслугоўвання змяняецца траса аўтобуснага маршруту № 5‑Э «ДС «Чыжоўка» — могілкі Міханавічы». Рух аўтобусаў у напрамку ДС «Чыжоўка» арганізуецца па вуліцы Убарэвіча, праездзе Галадзеда, вуліцах Галадзеда і Ташкенцкай з выкананнем прыпыначных пунктаў «Чыжоўка‑2», «К‑тр «Дружба».

Акрамя гэтага, з 1 сакавіка для аўтобусаў маршруту №3 уводзіцца дадатковы прыпыначны пункт «Велікаморская» па вуліцы Маякоўскага пры руху ў бок ДС «Лошыца».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула