БЕЛ Ł РУС

Парламент Абхазіі прагаласаваў супраць ратыфікацыі пагаднення з Расіяй

3.12.2024 / 12:15

Nashaniva.com

Парламент часткова прызнанай Абхазіі прагаласаваў супраць ратыфікацыі пагаднення з Расіяй, што стала падставай для масавых пратэстаў.

У сярэдзіне лістапада дакумент, які дазволіў бы расійскім кампаніям запускаць у працу інвестыцыйныя праекты на тэрыторыі краіны, выклікаў пратэсты ў Сухумі, піша «Новая газета. Еўропа».

15 лістапада апазіцыя захапіла будынкі парламента і Адміністрацыі прэзідэнта — а ўлады адмянілі галасаванне па ратыфікацыі пагаднення.

19 лістапада праз крызіс прэзідэнт часткова прызнанай Абхазіі Аслан Бжанія сышоў у адстаўку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула