БЕЛ Ł РУС

На Расію ўпаў астэроід

3.12.2024 / 19:22

Nashaniva.com

Раніцай 3 снежня аб'ект дыяметрам каля 70 сантыметраў выявілі на падлёце да Зямлі супрацоўнікі арызонскай абсерваторыі Кіт-Пік, піша Міжнародная метэорная арганізацыя.

«Сутыкненне будзе бяспечным і, верагодна, створыць прыгожы агністы шар у небе над Паўночнай Сібір'ю», — дадалі ў Еўрапейскім касмічным агенцтве.

Гэта толькі 11-ы па ліку астэроід, які ўдалося заўважыць да таго, як ён увайшоў у атмасферу Зямлі. Верагоднае месца падзення цела — за чатыры гадзіны язды ад месца падзення Тунгускага метэарыта.

Як удакладніў прафесар Уральскага федэральнага ўніверсітэта Віктар Грахоўскі, астэроід увойдзе ў атмасферу ў 19:17 па маскоўскім (супадае з мінскім) часе. Даследчык дадаў, што падзенне астэроіда чакаецца ў Якуціі — паміж пасёлкамі Алекмінск і Ленск.

Неўзабаве пасля таго, як гэты тэрмін мінуў, у сеціве з'явіліся відэа падзення нябеснага цела.

Чытайце таксама:

500 трыльёнаў сонцаў. Выяўлена самая яркая і галодная чорная дзірка ў бачным Сусвеце

Названыя пераможцы конкурсу астранамічнай фатаграфіі ФОТА

З'явіўся істотны доказ таго, што Вялікага выбуху ніколі не было

Каментары да артыкула