БЕЛ Ł РУС

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок

4.12.2024 / 10:14

Nashaniva.com

Прыбіральшчык аднаго з гатэляў Санкт-Пецярбурга скраў каштоўнасці ў жонкі тэнісіста, другой ракеткі Беларусі Ягора Герасімава. Пра гэта 3 снежня паведаміла крыніца «Ізвестій».

Ягор Герасімаў

Прыбіральшчык сам прыйшоў у паліцыю з павіннай. Ён распавёў праваахоўнікам, што 30 лістапада ўвечары пайшоў прыбірацца ў нумары, выконваючы заданне супервайзера.

Праз некаторы час у пакой прыйшла жанчына, якая жыла ў ім, папрасіла мужчыну адкласці ўборку і вярнуцца праз паўгадзіны. Калі гэты час прайшоў, супрацоўнік гатэля вярнуўся ў нумар і выявіў у ванным пакоі выкарыстаныя сурвэткі, прыналежнасці для макіяжу і срэбны пярсцёнак.

Мужчына выкінуў сурвэткі, а пярсцёнак вырашыў пакласці ў шкатулку на шкляной паліцы над ракавінай. Там ён знайшоў залаты ланцужок з срэбным крыжыкам, срэбнай ладанкай і залатым кулонам, у які быў устаўлены зялёны каштоўны камень.

Прыбіральшчык паклаў упрыгожванні ў кішэню, выканаў сваю працу ў нумары, а потым спусціўся і з'ехаў дадому.

Мужчына заявіў, што на злачынства адважыўся праз цяжкае фінансавае становішча. Прыбіральнік цалкам прызнаў сваю віну. Шкода ад крадзяжу склала больш за 320 тыс. расійскіх рублёў (3200 даляраў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула