БЕЛ Ł РУС

Кадыраў прывёз на сваю прамую лінію ўкраінскіх палонных і прапанаваў аднаму з іх застрэліцца

4.12.2024 / 19:3

Nashaniva.com

Прыехаў на прамую лінію Кадыраў на амерыканскім БМП.

Рамзан Кадыраў. Скрыншот з відэа

Рамзан Кадыраў сёння ладзіць прамую лінію, падчас якой адказвае на пытанні жыхароў Чачні. З мерапрыемства па традыцыі вырашылі зладзіць прапагандысцкае шоу.

На прамую лінію Кадыраў прыехаў на амерыканскім БМП Bradley — як сцвярджаецца, трафейным. Таксама ў БМП прывезлі палонных украінскіх вайскоўцаў.

Каля вайсковай тэхнікі Кадыраў на камеру вырашыў пагаварыць з адным з украінцаў. Кіраўнік Чачні прапанаваў таму застрэліцца. 

Паміж імі адбыўся такі дыялог.

— Лепш бы памёр там, чым трапіў у палон. Калі ты такі ваяр. Я табе зараз дам пісталет, застрэлішся?

— Не.

— Чаму?

— Я жыць хачу.

— Навошта? Вайна — забіваюць. Ты ж выйшаў забіваць, паміраць. Я табе дам пісталет, ты застрэліш сябе, памрэш як герой.

— Не.

— Гэта табе не казка, не мультфільм Ілья Мурамец.

Пасля гэтага Кадыраў выступіў перад, як сцвярджаецца, палоннымі ўкраінцамі. Ён прапанаваў паставіць іх на дахах у Грозным, каб украінскія дроны не атакавалі аб'екты ў Чачні. 

«Як быццам з адпачынку вы прыехалі. Трэба іх па аб'ектах, якія знялі амерыканскія спадарожнікі, па гэтых аб'ектах на дах паставіць іх усіх. Хай ахоўваюць нашу тэрыторыю», — заявіў Кадыраў.

Чытайце таксама:

Кадыраў заявіў, што адмяніў свой загад не браць у палон украінскіх вайскоўцаў

Кадыраў загадаў чачэнцам не браць у палон салдат УСУ

Кадыраў заявіў пра спробу замовіць на яго замах і папярэдзіў аб помсце

Рамзан Кадыраў працягнуў серыял пра Tesla Cybertruck з кулямётам ад Ілана Маска

Рамзан Кадыраў выгуляў па Грозным матацыкл «Мінск»

Каментары да артыкула