БЕЛ Ł РУС

Дэбютны візіт Януковіча — у Брусэль

1.03.2010 / 14:58

СГ

Праз тры дні пасля інаўгурацыі Віктар Януковіч выправіўся ў свой першы замежны візіт — у Брусэль, цэнтр Еўрасаюза. Там у яго чакаюцца сустрэчы з прэзідэнтам ЕС Херманам ван Ромпэем, старшынём Еўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозу, старшынём Еўрапарламэнта Ежы Бузкам і вярхоўным прадстаўніком ЕС у пытаннях замежных справаў і палітыкі бяспекі Кэтрын Эштан.

На 4 сакавіка запланаваная паездка Януковіча ў Маскву, галоўнай тэмай якой стануць пастаўкі газу ва Украіну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула