БЕЛ Ł РУС

У Віцебску раскрылі двайное забойства валютчыкаў 25-гадовай даўніны

5.12.2024 / 15:23

Nashaniva.com

У снежні 1999 года ў Віцебску у доме з множнымі колата-рэзанымі ранамі знайшлі целы жанчыны і мужчыны 37 і 38 гадоў.

Муж і жонка займаліся незаконным абаротам валюты і захоўвалі ў кватэры буйныя сумы. У той час знайсці злачынцаў або хаця б сведак не ўдалося.

Сёлета сышчыкі атрымалі інфармацыю аб магчымых падазраваных, піша прэс-служба МУС. Следчыя і эксперты вызначылі, што да забойства датычныя трое жыхароў Віцебска.

На момант здзяйснення злачынства ім было 20, 21 і 39 гадоў. Адзін з іх раней судзімы за забойства, другі — за разбой і крадзеж.

Пры дапамозе АМАПу іх затрымалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула