БЕЛ Ł РУС

Самая пажылая птушка ў свеце, альбатросіха Уіздам адклала яйка на Гаваях. Ёй 74 гады

6.12.2024 / 16:2

Nashaniva.com

Пра гэта піша Associated Press са спасылкай на Службу аховы рыбных рэсурсаў і дзікіх жывёл ЗША.

Уіздам у 2011 годзе. Wikimedia Commons

Гэта яе першае яйка за апошнія чатыры гады, адзначылі ў службе. Уіздам вярнулася на атол з партнёрам Акеакамаем, якога да гэтага не бачылі некалькі гадоў і асцерагаліся, што ён загінуў. Цёмнаспінныя альбатросы ўтвараюць пару на ўсё жыццё — Уіздам з Акеакамаем выседжваюць яйкі з 2006 года.

Супрацоўнікі службы настроены аптымістычна і лічаць, што птушаня вылупіцца. Уіздам акальцавалі ўжо ў дарослым узросце ў 1956 годзе. З таго часу яна вывела прыкладна трыццаць птушанят, перажыўшы як мінімум трох сваіх партнёраў.

Альбатросы адкладаюць па адным яйку і не кожны год. Бацькі выседжваюць яйкі па чарзе на працягу двух месяцаў і выкормліваюць птушаня яшчэ каля паўгода, піша Расійская слуба Радыё Свабода.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула