БЕЛ Ł РУС

У Беларусі следам за Расіяй заблакавалі папулярны сайт з фанфікамі

6.12.2024 / 16:23

Nashaniva.com

Мяркуючы па ўсім, Мінінфарм знайшоў там «прапаганду нетрадыцыйных стасункаў».

У Беларусі заблакавалі сайт «Фікбук»— гэта найбуйнейшая рускамоўная бібліятэка фанфікаў, гэта значыць фанацкіх твораў па матывах папулярных твораў і франшыз.

Ніякіх афіцыйных паведамленняў пра блакаванне не было, аднак аказалася, што доступ да сайта быў абмежаваны рашэннем Мінінфарма, піша «МП».

Яшчэ ў ліпені сайт заблакавалі і ў Расіі, угледзеўшы ў фанфіках «прапаганду ЛГБТ». Мяркуючы па ўсім, па той жа прычыне сайт цяпер недаступны і ў Беларусі.

Яшчэ 19 сакавіка Мінкульт унёс змены ў Інструкцыю аб парадку абыходжання з эратычнай прадукцыяй. Папраўкамі ўвялі забарону на распаўсюд і рэкламу матэрыялаў, якія прапагандуюць «нетрадыцыйныя сэксуальныя адносіны». Рашэнні аб забароне прымае спецыяльная рэспубліканская экспертная камісія.

Чытайце таксама:

Мінінфарм забараніў распаўсюджваць у Беларусі 35 друкаваных выданняў. Што за яны — пакуль загадка

«Хачу, каб у маіх дзяцей былі нармальныя сямейныя каштоўнасці». 21-гадовая жыхарка Латвіі сабралася пераехаць у Беларусь

Беларускі пабраліся першым аднаполым шлюбам у Літве

Каментары да артыкула