БЕЛ Ł РУС

У Краснадары васьмікласнік на перапынку напаў на аднагодкаў з нажом з-за гучнай музыкі

6.12.2024 / 19:34

Nashaniva.com

Пацярпелі чатыры чалавекі.

Фота: «Осторожно, новости»

Васьмікласнік з нажом напаў на аднагодкаў у школе ў расійскім Краснадары. Пацярпелі чатыры чалавекі.

Са слоў вучняў, 14-гадовы хлопчык і раней прыходзіў у школу з нажом. Гэтым разам яму не спадабалася, што аднакласнік на перапынку гучна слухаў музыку ў калонцы. Пасля сваркі школьнік дастаў нож і напаў на дзяцей з калонкай.

Раненні атрымалі вучні 13, 14 і 15 гадоў. У аднаго з іх раны грудной клеткі, жывата і сцягна, у іншага параненыя ногі, трэцяму нападнік зламаў нос і выбіў зуб. Дасталася і дзяўчынцы, якая стала выпадковай сведкай канфлікту. Трох пацярпелых шпіталізавалі.

Настаўнікі забарыкадавалі ўсіх дзяцей, якія на той момант былі ў класах у мэтах бяспекі. Паліцыянты ўжо затрымалі нападніка-васьмікласніка.

Чытайце таксама:

У Расіі мужчыну з раненнямі абедзвюх ног зноў адпраўляюць на вайну. Па словах блізкіх, мужчына дрэнна перасоўваецца

У Расіі, здаецца, адмовіліся ад правядзення «аналагу Алімпіяды»

15-гадовая школьніца ў Расіі памерла пасля сэксу. Імаверная прычына — завялікі пеніс партнёра

Каментары да артыкула