БЕЛ Ł РУС

Мінчанка дагала распранулася ў краме — яе чакае суд

7.12.2024 / 09:57

Nashaniva.com

Здарэнне з 44-гадовай жанчынай адбылося ў адной з крам на праспекце Ракасоўскага, пішуць Мінск-навіны.

Ілюстрацыя

Ахоўнік па камерах відэаназірання ўбачыў, што ў краму ўвайшла жанчына, зняла з сябе сукенку і на вачах шакаваных пакупнікоў стала ёй выцірацца. Бялізны на ёй не было.

Малады чалавек паведаміў пра здарэнне ў міліцыю і паспяшаўся затрымаць жанчыну.

Тая паводзіла сябе неадэкватна — была ў стане алкагольнага ап'янення і пад уздзеяннем забароненых рэчываў. Пасля яна сяк-так нацягнула на сябе сукенку і стала прасіць ахоўніка адпусціць яе.

Нарад затрымаў мінчанку, у дачыненні да яе распачалі крымінальную справу.

Вядома, што яна раней прыцягвалася да крымінальнай адказнасці, у тым ліку за ўчыненне хуліганства, мае не знятую і не пагашаную судзімасць.

Ёй выстаўлена абвінавачванне ў наўмысных дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, якія адрозніваюцца па сваім змесце выключным цынізмам, учынена паўторна.

Жанчыне пагражае да шасці гадоў зняволення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула