БЕЛ Ł РУС

У Мазыры хлопец трапіў у жудасную пастку, калі спаў: спружына матраца ўпілася яму ў нагу

8.12.2024 / 20:19

Nashaniva.com

Давялося выклікаць МНС.

Фота: МНС

Гэта здарылася ў адным з інтэрнатаў у Мазыры. 19-гадовы хлопец перажыў сапраўдны начны кашмар, але наяве. Ён спакойна спаў у сваім ложку, а прачнуўшыся, зразумеў, што не можа паварушыць нагой.

Выявілася, што ў яго нагу ўпілася спружына матраца. Самастойна вызваліцца хлопец не змог і выклікаў МНС. Ратавальнікі вымушаны былі выкарыстоўваць пласкагубцы, каб вызваліць нагу.

Пасля таго, як спружыну ўдалося выцягнуць, хлопца шпіталізавалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула