БЕЛ Ł РУС

Прызначаны Асадам пасол Сірыі ў Расіі назваў ягоныя ўцёкі «ганебнымі і зневажальнымі»

9.12.2024 / 17:19

Nashaniva.com

Крах карумпаванай сістэмы ў Сірыі за лічаныя дні сведчыць пра яе непапулярнасць як у грамадстве, так і ў войску, заявіў у інтэрв'ю прапагандысцкаму расійскаму рэсурсу RT Arabic амбасадар Сірыі ў Расіі Башар Джафары.

Башар Джафары

«Крах карупцыйнай сістэмы за лічаныя дні сведчыць пра яе непапулярнасць і адсутнасць падтрымкі як у грамадстве, так і сярод арміі і Узброеных сіл. Ганебныя і зневажальныя ўцёкі кіраўніка гэтай сістэмы пад покрывам ночы, без якога-небудзь пачуцця нацыянальнай адказнасці перад краінай, пацвярджае неабходнасць змен, якія адбыліся», — адзначыў дыпламат.

Ён выказаў надзею на «мірныя перамены» ў краіне.

Пры гэтым Башар Джафары з'яўляецца паслом Сірыі ў Маскве з 5 кастрычніка 2022 года, то-бок ужо два гады як прадстаўляе гэту самую карумпаваную сістэму ў краіне, якая была адной з яе галоўных саюзнікаў. Перад тым ён з 2006 па 2020 год быў прадстаўніком Сірыі ў ААН, а ў 2020—2022 гадах з'яўляўся намеснікам міністра замежных спраў гэтай краіны.

Чытайце таксама:

Сірыйскія ўцекачы масава вяртаюцца на радзіму пасля звяржэння рэжыму Башара Асада

У пасольстве Сірыі ў Мінску знялі сцяг

«Пераварот зялёнай паласы». Чаму новая ўлада змяніла дзяржаўны сцяг Сірыі

Над пасольствам Сірыі ў Маскве паднялі новы сцяг

Турцыя дазналася пра планы сірыйскай апазіцыі зрынуць Асада за паўгода да наступу

Пастаянны прадстаўнік РФ аб сітуацыі з Асадам: Расія застаецца вернай сваім сябрам у бядзе

Асад быў здзіўлены, як дзейнічала яго армія

Асад у 2014 годзе: Я не Януковіч, я нікуды не з'еду

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Каментары да артыкула