БЕЛ Ł РУС

У Беларусі з'явіліся касавыя апараты, якімі можна кіраваць голасам

10.12.2024 / 14:21

Nashaniva.com

Апгрэйд касавых тэрміналаў «Альфа Каса» дазваляе касірам кіраваць імі з дапамогай голасу. Гэта чымсьці нагадвае камунікацыі са штучным інтэлектам Аліса або Сіры, распавялі ў Альфа-банку.

Дзякуючы новаму праграмнаму забеспячэнню Альфа Касай, цяпер можа па галасавой камандзе касіра адкрыць і закрыць змену, выдаць чэк, даць зніжку, выбраць рэжым аплаты картай або наяўнымі, дадаць тавар у кошык, а таксама ажыццявіць шэраг іншых аперацый.

Гэта спрашчае працэс абслугоўвання кліентаў у сітуацыях, калі ў касіра або кур'ера занятыя рукі ці яны мокрыя і на іх не рэагуе экран, калі халодна і не хочацца здымаць пальчаткі», — пракаментаваў кіраўнік па масавым бізнэсе Альфа Банка Аляксей Куліеў.

Акрамя таго, у банку распавялі, што да Новага года падрыхтавалі для пакупнікоў невялікі сюрпрыз. Па галасавым указанні касіра, «Альфа Каса» можа выдаць пакупніку чэк з персанальнай віншавальнай паштоўкай, надрукаванай на касавым чэку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула