БЕЛ Ł РУС

У Гомелі маршрутчык выскачыў на сустрэчку і павярнуў на чырвонае. Яго знайшлі і пакаралі

11.12.2024 / 15:39

Nashaniva.com

Кіроўца Гомельскай маршруткі ўмудрыўся дапусціць адразу некалькі грубых парушэнняў.

Маршрутка здзейсніла дзіўны і небяспечны манеўр на вуліцы Гельман. Мабыць, кіроўца не вельмі хацеў стаяць на святлафоры. Таму ён вырашыў праехаць скрыжаванне па сустрэчцы.

Мікрааўтобус перасек суцэльную, а затым, застаючыся на сустрэчнай паласе, павярнуў на чырвонае пад знакам «Уезд забаронены».

Видео: Сожский Форпост / Telegram pic.twitter.com/6Ey9ak5bKo

— Фото/Видео (@FotoVid81878667) December 11, 2024

Манеўр маршрутчыка трапіў на рэгістратар машыны, якая ехала за ім. Відэа перадалі ў ДАІ, сілавікі знайшлі 52-гадовага кіроўцу. Мужчына атрымаў 360 рублёў штрафу і пазбавіўся правоў на год.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула