БЕЛ Ł РУС

Каля плошчы Бангалор у Мінску перакулілася фура з півам ВІДЭА

11.12.2024 / 18:04

Nashaniva.com

Міліцыя паведаміла, што з-за ДТЗ па вуліцы Сурганава абцяжараны рух па гэтай вуліцы з боку вуліцы Якуба Коласа ў напрамку плошчы Бангалор.

Скрыншот з відэа

Выявілася, што аварыя адбылася з цыстэрнай для піва, якая перакулілася. Пра гэта напісаў блогер «Мерзкий Кокобай».

«Паводле папярэдняй інфармацыі, сёння каля 17:07 паблізу дома №43 па вуліцы Сурганава 45-гадовы кіроўца седлавога цягача Volvo не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго грузавы аўтамабіль увайшоў у некіраваны занос і выехаў за межы праезнай часткі, пасля чаго перакуліўся і здзейсніў сутыкненне з аўтамабілямі Skoda, Kia, Renault, якія рухаліся ў сустрэчным кірунку. У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, транспартны сродак атрымаў механічныя пашкоджанні», — афіцыйна паведаміла ДАІ Мінска.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула