БЕЛ Ł РУС

У Беларусі з'явіліся дарожныя знакі на сонечных батарэях

14.12.2024 / 15:54

Nashaniva.com

У Віцебскай вобласці з'явіліся святлодыёдныя пано, якія папярэджваюць аб магчымым выхадзе дзікіх жывёл, распавялі ў «ДАІ Віцебшчыны».

Знакі ўсталявалі на трасе М-8 мяжа Расійскай Федэрацыі — Віцебск — Гомель — мяжа Украіны.

Папярэджваюць пра дзікіх жывёл у Аршанскім раёне на 141-м, 168-м і 176-м кіламетрах.

Нядаўна падобную святлодыёдную таблічку ўсталявалі на трасе М-5 Мінск — Гомель.

Такія знакі аўтаномныя. Яны добра бачныя ў цемры. Гэта асабліва важна ў самы небяспечны час — перад світаннем і ў прыцемках. Пано аснашчаны сонечнай батарэяй з акумулятарам для сілкавання святлодыёдаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула