БЕЛ Ł РУС

2,5 млн штрафу за забітага бабра

2.03.2010 / 16:09

Буйны штраф давялося заплаціць двум жыхарам Дубровенскага раёна (Віцебская вобласць) за незаконную здабычу бабра.

Мужчыны-жывёлаводы вярталіся з працы, калі пабачылі ў рачной канаве бабра.

У аднаго з вяскоўцаў былі з сабой вілы, якімі і закалолі няшчасную жывёлінку. Міліцыя пра гэта празнала і завяла крымінальную справу. Суд прысудзіў іх да штрафу памерам 2 450 000 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула