БЕЛ Ł РУС

Дэпутаты Бундэстага прагаласавалі за роспуск урада Германіі

16.12.2024 / 19:25

Nashaniva.com

Агулам у галасаванні па пытанні аб даверы ўраду ўзялі ўдзел 733 дэпутаты Бундэстага, 394 прагаласавалі супраць вотуму даверу для ўрада Олафа Шольца, піша Bild.

Олаф Шольц. Фота: Michael Sohn / AP

Перад пачаткам галасавання федэральны канцлер Олаф Шольц і лідары парламенцкіх партый абмяняліся абвінавачваннямі на адрас адзін аднаго. У прыватнасці, лідар «Альтэрнатывы для Германіі» Аліса Вайдэль заявіла, што пасля кіравання «светлафорнай кааліцыі» немцам «давядзецца несці асноўны цяжар шкоды яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў».

У выніку 394 дэпутаты (патрабавалася як мінімум 367 галасоў) прагаласавалі за роспуск урада і правядзенне новых выбараў — яны, найхутчэй, пройдуць 23 лютага наступнага года.

Адпаведнае рашэнне на працягу трох тыдняў павінен зацвердзіць прэзідэнт ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер. Ён таксама можа адмовіцца ад гэтага кроку, пакінуўшы Шольца кіраваць краінай у фармаце ўрада меншасці, аднак такі варыянт, паводле ацэнак палітычных аналітыкаў, малаверагодны. 

Чытайце таксама:

Хто такая Аліса Вайдэль — кандыдатка на пасаду канцлера Германіі ад ультраправай «Альтэрнатывы»

Будучым канцлерам Германіі можа стаць мультымільянер. Што гэта будзе значыць для Еўропы?

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы

Олаф Шольц заклікаў свайго галоўнага апанента «не гуляць у рускую рулетку»

Сацыял-дэмакраты афіцыйна вылучылі Шольца на пасаду канцлера Германіі

Каментары да артыкула