Свет1919

Хто такая Аліса Вайдэль — кандыдатка на пасаду канцлера Германіі ад ультраправай «Альтэрнатывы»

Выступае супраць аднаполых шлюбаў і мігрантаў, але сама жыве з жанчынай шры-ланкійскага паходжання.

Аліс Вайдэль — кандыдатка на пасаду канцлера Германіі ад ультраправай партыі «Альтэрнатыва для Германіі» (АдГ). Фота: Thomas Lohnes / Getty Images

Партыя «Альтэрнатыва для Германіі» (АдГ) упершыню ў сваёй 11-гадовай гісторыі вылучыла кандыдата на пасаду федэральнага канцлера. Ім стала 45-гадовая сустаршыня партыі Аліса Вайдэль, паведамляе Euronews.

Прымаючы намінацыю, Вайдэль адзначыла: «Наша краіна ўжо не тая, што была раней. Мы хочам зноў вывесці Германію наперад і вярнуць ёй першае месца ў свеце. Мы — другая па сіле партыя ў краіне і атрымліваем права на ўрад».

Паводле апошніх апытанняў, АдГ падтрымліваюць каля 18% выбаршчыкаў, што істотна менш, чым у кансерватыўнага блока ХДС/ХСС, які лідзіруе з 32%. Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі (СДПГ), якая прадстаўляе цяперашняга канцлера Олафа Шольца, займае трэцяе месца.

Аліса Вайдэль у сваіх прамовах адзначала, што натхняецца былой брытанскай прэм'еркай Маргарэт Тэтчэр і што Германія павінна спыніць усе пастаўкі зброі Украіне, каб спыніць вайну.

«Мы — партыя міру. Калі вы не жадаеце вайны ў Германіі, галасуйце за АдГ», — заклікала Вайдэль.

Напярэдадні выбараў у Бундэстаг, якія маюць адбыцца ў лютым 2025 года, Вайдэль прадставіла некалькі асноўных пунктаў сваёй праграмы:

  • Прасоўванне выхаду Германіі з Еўрапейскага саюза.
  • Жорсткая антыміграцыйная і антыісламская палітыка.
  • Падтрымка кансерватыўных і хрысціянскіх каштоўнасцяў, недапушчальнасць аднаполых шлюбаў.
Сустаршыня АдГ Аліса Вайсэль выступае ў Бундэстагу ў верасні 2024 года. Фота: Ebrahim Noroozi / AP

Нягледзячы на тое, што Вайдэль выступае супраць аднаполых шлюбаў, яна сама жыве ў Швейцарыі ў аднаполым партнёрстве з Сарай Босард, кінематаграфісткай са Шры-Ланкі. У іх ёсць двое сыноў, перадае партал The Insider са спасылкай на нямецкія медыя.

Акрамя таго, у палітычнай праграме Вайдэль фігуруюць пункты аб зніжэнні падаткаў і цэн на электраэнергію, аднаўленні вытворчасці энергіі на АЭС і вугальных электрастанцыях, а таксама аб закупках трубаправоднага газу з Расіі.

Сустаршыня АдГ таксама выказвалася за ўзмацненне палітыкі ў дачыненні да нелегальных мігрантаў, умацаванне межаў краіны і неадкладную высылку нелегалаў, замежных злачынцаў, гвалтаўнікоў і забойцаў. Вайдэль у тым ліку прапанавала прыпыніць выдаткаванне сродкаў на сацыяльную дапамогу замежнікам.

Каментары19

  • Алесь
    10.12.2024
    Aresa, у Малдове, якраз, расейская неспадзяванка не атрымалася. Але, барацьба была цяжкай.
  • на х расею такіх скрэпна-крывадушных
    10.12.2024
    Вайдэль выступае супраць аднаполых шлюбаў, хоць яна сама жыве ў Швейцарыі ў аднаполым партнёрстве з Сарай Босард, кінематаграфісткай са Шры-Ланкі.
  • Команч
    10.12.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлота ў Кранштаце33

Вайнаудакладнена, дапоўнена33

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлота ў Кранштаце

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне дырэктар рэстарана аформіў супрацоўнікам фэйкавыя адпачынкі, забраў іх адпускныя і ўсё спусціў на стаўкі1

Сілавікі прыходзяць да студэнтаў ЕГУ — і цяперашніх, і былых19

У Мінску двое мужчын загінулі ад перадазіроўкі наркотыкамі1

«Толькі не спісвай слова ў слова». У Гродне адкрываюць краму «Кузнечик», падазрона падобную на польскую «Жабку»4

У Мінску асудзілі мужчыну, які праз рэлігійныя перакананні адмовіўся ўдзельнічаць у вайсковых зборах7

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца9

П'яны 24‑гадовы хлопец пасля фестывалю ў Ваўкавыску напаў на міліцыянтаў

Святлана Ціханоўская сустракаецца з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі12

Былая супрацоўніца пратакола Лукашэнкі Дар'я Шманай стала кіраўніцай таямнічай беларускай арганізацыі ў Маскве20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлота ў Кранштаце33

Вайнаудакладнена, дапоўнена33

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлота ў Кранштаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць