БЕЛ Ł РУС

Крымінальная справа ў дачыненні да службовых асоб Абсалютбанка будзе даведзена да суда

3.03.2010 / 12:13

Пра гэта сёння журналістам паведаміў генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч.

Рыгор Васілевіч адзначыў, што ў абменным пункце Абсалютбанка ля ўніверсама «Аўтазаводскі» ў Мінску

былі створаныя спрыяльныя для нападу ўмовы.

Генпракурор пакуль не ўдакладніў, у дачыненні да каго з кіраўнікоў заведзена крымінальная справа.

У мінскім ўніверсаме «Аўтазаводскі» па вуліцы Варвашэні 10 снежня 2009 г. быў знойдзены труп касіра абменнага пункта валют — 21‑гадовай мінчанкі. Цела дзяўчыны знайшоў кіроўца‑інкасатар, які і патэлефанаваў на спецлінію 102. Як было ўстаноўлена пазней, з абменнага пункта была выкрадзеная выручка ў памеры каля 35 млн. рублёў. Па гэтым факце заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт.139 «Забойства» КК Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула