БЕЛ Ł РУС

На вакзале ў Варшаве памёр беларус

22.12.2024 / 21:45

Nashaniva.com

Паведамляецца, што ён быў бяздомным.

Фота: чытач Miejski Reporter

На Цэнтральным вакзале ў Варшаве памёр 52-гадовы беларус.

Мужчына ў нейкі момант упаў у дзвярах вакзала на падлогу. Відавочцы неадкладна паведамілі пра гэта службам, піша Miejski Reporter.

Нягледзячы на працяглую рэанімацыю, мужчына памёр. Як высветлілася, ён быў бяздомным.

На месцы здарэння працуюць паліцыя і дзве брыгады хуткай дапамогі. Смерць была выклікана натуральнымі прычынамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула