БЕЛ Ł РУС

Грамадзяніна ЗША асудзілі ў Расіі на 15 гадоў

24.12.2024 / 11:49

Nashaniva.com

Суддзя Маскоўскага гарадскога суда Сяргей Падапрыгораў прысудзіў Джына Спектара да 13 гадоў калоніі строгага рэжыму па справе аб шпіянажы і шляхам складання з папярэднім тэрмінам па справе аб хабары вынес прысуд — 15 гадоў калоніі строгага рэжыму, піша «Медыязона».

Скрыншот відэа YouTube

Спектару таксама прызначаны штраф 14 116 805 расійскіх рублёў (140 тысяч даляраў).

Рашэнне аб арышце па гэтай справе прыняў Лефортаўскі раённы суд Масквы ў жніўні 2023 года.

У 2022 годзе Спектара прысудзілі да трох з паловай гадоў калоніі строгага рэжыму і штрафу больш за 14 мільёнаў рублёў па справе аб пасярэдніцтве пры перадачы хабару ў асабліва буйным памеры.

Як сказана ў пастанове суда, у 2015—2016 гадах Джын Спектар, які займаў пасаду старшыні рады дырэктараў вытворцы медыцынскіх вырабаў «Медпалімерпрам», выступаў пасярэднікам пры перадачы хабару Анастасіі Аляксеевай, экс-памочніцы былога віцэ-прэм’ера Расіі Аркадзя Дварковіча.

Паводле версіі следства, хабар перадаваўся ў інтарэсах трох фармацэўтычных кампаній — «Праммед Рус», «Медпалімерпрам» і «Р-Фарм». Чыноўніца павінна была дапамагчы гэтым кампаніям — напрыклад, не дапусціць уключэння вырабленых імі прэпаратаў для пахудзення ў спіс забароненых у Расіі.

Спектар (Яўген Спектар) нарадзіўся ў Ленінградзе, але пазней пераехаў у ЗША і атрымаў там грамадзянства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула