Смалявічы. Андрэй Кашэўскі
ХрАктывіста Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Андруся Кашэўскага арыштавалі на 15 сутак. оніка апазіцыі
Актывіста Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Андруся Кашэўскага арыштавалі на 15 сутак. Тым самым улады пазбавілі магчымасці патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты мясцовых саветаў своечасова здаць подпісы ў выбаркам дзеля рэгістрацыі.
Сябра БХД са Смалявічаў Андрусь Кашэўскі збіраўся балатавацца ў Жодзінскі гарсавет. Ён быў затрыманы вечарам 3 сакавіка ў Мінскім метро. Актывіста даставілі ў суд Ленінскага раёна, дзе ўчора ж адбыўся суд. Суддзя Навіцкая прысудзіла актывісту 15 сутак зняволення. Па папярэдніх звестках ад самога Андруся Кашэўскага, яго абвінавацілі ў супраціве міліцыянтам. У судзе адмовіліся паведаміць, за што дакладна асудзілі Кашэўскага.
У сталіцы Андрусь займаецца распаўсюдам газеты «Народная Воля». Зазначым, што пад час затрымання ў яго пры сабе нумароў газеты не было.