У Мінску адкрыўся новы выстаўны цэнтр «Белэкспа»
З сённяшняга дня адкрыты новы выстаўны цэнтр «Белэкспа» ў Паўночным беразе ля МКАД (афіцыйны адрас Паўліны Мядзёлкі, 24). У першыя дні ўваход бясплатны, ёсць аўтобусы з Акадэміі навук і Пушкінскай кожныя паўгадзіны, паведамляе тэлеграм-канал «Мінск і мінчанін».
На пляцоўцы разгорнута экспазіцыя «Мая Беларусь», канцэптуальна яна падобная да выставы дасягненняў народнай гаспадаркі ў тыя яшчэ часы.
Плошча перад будынкам аддадзена буйнагабарытнай тэхніцы грамадзянскага, ваеннага, сельскагаспадарчага і іншага прызначэння. Унутры залы разбітыя па сектарах, прысвечаным энергетыцы, ахове здароўя, машынабудаванню і гэтак далей. Шмат цікавых фотазон, інтэрактыву, незвычайных інсталяцый.
Таксама ёсць фудкорт.