БЕЛ Ł РУС

Азербайджан хоча змяніць правілы знаходжання грамадзян Расіі

28.12.2024 / 15:10

Nashaniva.com

Новыя правілы, уведзеныя расійскім бокам, і ўзмацненне строгасці патрабаванняў да працягласці знаходжання ў краіне разглядаюцца ў першую чаргу ў кантэксце правоў нашых грамадзян.

Будынак МЗС Азербайжана

Пра гэта сказаў кіраўнік прэс-службы МЗС Азербайджана Айхан Гаджызадэ ў адказ на запыт СМІ, піша trend.az. 

«Як і ва ўсіх пытаннях знешняй палітыкі, азербайджанскі бок будзе кіравацца прынцыпамі парытэту і ўзаемнасці і ў пытаннях часовага знаходжання і міграцыі. У сувязі з гэтым у бліжэйшыя дні плануецца ўнесці змены ў правілы аб тэрмінах часовага знаходжання грамадзян Расійскай Федэрацыі на тэрыторыі Азербайджанскай Рэспублікі», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула