БЕЛ Ł РУС

У Беразіне машына насмерць збіла нецвярозую жанчыну

30.12.2024 / 22:23

Nashaniva.com

Аўтамабіль Mazda збіў у райцэнтры Беразіно жанчыну, якая ад атрыманых траўмаў загінула.

Фота: t.me/minobl_uvd

«51-гадовы мясцовы жыхар, кіруючы аўтамабілем Mazda, рухаючыся па вул. Аляшкевіча, здзейсніў наезд на 70-гадовую мясцовую жыхарку, якая перасякала праезную частку дарогі справа налева па ходзе руху аўтамабіля», — паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама.

У выніку жанчына, якая меркавана знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення, ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула