БЕЛ Ł РУС

Некалькі ампутацый, траўмы рук і ног. У навагоднюю ноч ад піратэхнікі пацярпелі 15 беларусаў

1.01.2025 / 15:46

Nashaniva.com

Сярод пацярпелых ёсць і дзеці.

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях расказала пра траўмы, якія беларусы атрымалі падчас святкавання Новага года з піратэхнікай.

Агулам набралася 15 пацярпелых.

Траўма локцевага сустава, траўма кісці рукі, апёк кісці, траўма вока, пашкоджанне абедзвюх ног — вось спіс атрыманых дыягназаў, з якімі беларусы траплялі да медыкаў.

У Барысаўскім і Мёрскім раёнах падлеткам ампутавалі пальцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула