БЕЛ Ł РУС

Мінск наведае міністр культуры Літвы

5.03.2010 / 13:38

АП

На запрашэнне П.Латушкі 9 сакавіка 2010 года Мінск наведае Міністр культуры Літоўскай Рэспублікі Рэмігіюс Вілкайціс.
У рамках візіту плануюцца двухбаковыя перамовы міністраў, а таксама падпісанне праграмы культурнага супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Літоўскай Рэспублікі на 2010-2011 гады.

Падчас знаходжання Міністра культуры Літвы запланавана наведванне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета і Беларускай дзяржаўнай філармоніі, дзе адбудзецца канцэрт літоўскіх артыстаў, прысвечаны Дню Незалежнасці Літоўскай Рэспублікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула