БЕЛ Ł РУС

Сваякі асуджаных сутыкнуліся з новым махлярствам

2.01.2025 / 15:36

Nashaniva.com

Махляры выкарыстоўваюць абмежаванні, якія ўстанаўліваюць адміністрацыі калоній у дачыненні да доступу зняволеных да юрыдычных паслуг.

У сацыяльных сетках і месенджарах яны выманьваюць у сваякоў асуджаных грошы, прапануючы паслугі натарыуса ў індывідуальным парадку. Для гэтага нібыта неабходна перавесці грошы на банкаўскую карту, фотаздымак якой дасылаюць падчас перапіскі, паведамляе Mayday.team.

Сумы, якія патрабуюць махляры, часта супадаюць з афіцыйнымі тарыфамі натарыусаў, але гэтыя прапановы не маюць ніякага дачынення да сапраўдных натарыяльных кантор.

Некалькі чалавек ужо сталі ахвярамі махляроў. Такія выпадкі адбыліся ў рэгіёнах, дзе натарыусы часта адмаўляюцца наведваць выпраўленчыя калоніі для аказання дапамогі зняволеным.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула