БЕЛ Ł РУС

Жыхар Ленінградскай вобласці прадаваў беларусам крадзеныя венікі для лазні

5.03.2010 / 13:43

У Ленінградскай вобласці суд вынес вырак мужчыну, які скраў дубовыя венікі і прадаў іх у мясцовую лазню. Мужчыну асудзілі на адзін год пазбаўлення волі ўмоўна.

Напярэдадні Новага года 35‑гадовы трактарыст узламаў дзверы ў адрыну ў адным з мясцовых пасёлкаў і скраў адтуль 192 дубовыя венікі для лазні. Па звестках следства, частку венікаў ён прадаў у мясцовую лазню, а астатнія збыў на рынку прыезджым з Беларусі.

У судзе мужчына цалкам прызнаў сваю віну і пакаяўся ў зробленым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула